Леанід Заяц і Міхаіл Русы прадстаўленыя актыву рэгіёна і зацверджаныя абласным Саветам дэпутатаў

3 апреля 2019

Жалезны парадак па даручэнні Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці будуць наводзіць Леанід Заяц, раней ён узначальваў Мінсельгасхарч, зараз - Магілёўскі аблвыканкам, і Міхаіл Русы, раней віцэ-прэм'ер, цяпер - памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці. Сёння яны прадстаўленыя актыву рэгіёна і зацверджаныя абласным Саветам дэпутатаў.

Выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, у тым ліку ў аграрнай сферы. Стварэнне ўмоў і стымулаў для прыцягнення працоўных рэсурсаў, інвестыцый  пры ўмове жалезнай дысцыпліны і строгага выканання тэхналогій. Канчатковая мэта - прыбытак і рэнтабельнасць і, што яшчэ больш важна, павышэнне ўзроўню жыцця людзей. Менавіта такія задачы  паставіў Прэзідэнт напярэдадні перад рэгіёнамі.

У гэтыя ж хвіліны прадстаўляюць новага кіраўніка актыву Шклоўскага раёна. Нагадаем, на гэтую пасаду Прэзідэнтам прызначаны Аляксандр Ціток. Раней - начальнік дэпартамента па ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС.