Леанід Мартынюк адзначыў станоўчыя змяненні ў развіцці Крычаўскага раёна ў цэлым

8 апреля 2021

Раўнамернае развіццё рэгіёнаў - прыярытэт наступнай пяцігодкі

Асаблівая ўвага стварэнню камфортных умоў для жыцця,  у тым ліку ў невялікіх гарадах і пасёлках. Інвестыцыі  павінны стаць флагманамі ператварэнняў. Лакаматывамі - новыя вытворчасці, якія будуць падтрымліваць эканоміку рэгіёнаў. Як прыклад - завод па вытворчасці цэментна-стружкавых пліт у Крычаве. Нават ва ўмовах пандэміі тут змаглі захаваць рабочыя месцы, павялічыць аб'ёмы. Новымі краінамі-пакупнікамі сталі  Бельгія і Аўстрыя. З прыбыткам спрацавала за год і прадпрыемства па вытворчасці шыферу. Іх сёння наведаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці. Леанід Мартынюк адзначыў станоўчыя змяненні ў развіцці раёна ў цэлым, азнаёміўся з ходам пасяўной кампаніі.

Памочнік Прэзідэнта Леанід Мартынюк пагутарыў сёння з жыхарамі Крычаўскага раёна і падчас выязнога прыёму грамадзян. Сярод зваротаў - працоўныя і зямельныя спрэчкі. Па ўсіх дадзены растлумачэнні на месцы.