Леанід Мальцаў: Беларусь не можа заставацца абыякавай да трагедыі, што здарылася ў Бруселі

23 Сакавіка 2016

Узмоцненыя меры бяспекі на беларускай мяжы накіраваныя на тое, каб не дапусціць пранікнення на тэрыторыю краіны зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Гэта сёння заявіў старшыня Дзяржпагранкамітэта. Леанід Мальцаў адзначыў, што Беларусь не можа заставацца абыякавай да трагедыі, якая здарылася ў Бруселі.

Леанід Мальцаў, Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі: "Для таго каб не паўтаралася трагедыя, што здарылася ў Бруселі, а раней у Францыі, усе службы, у тым ліку і пагранічная, павінны выконваць свае абавязкі і не дапусціць пранікнення на нашу тэрыторыю зброі, боепрыпасаў. Якія гэта меры? Гэта ўзмацненне пагранічных змен, асаблівы кантроль паветраным транспартам".

Гэтую заяву Леанід Мальцаў зрабіў у Віцебскай вобласці, дзе сёння абмяркоўваліся пытанні аховы дзяржаўнай мяжы.