Леанід Анфімаў правёў у Пінску прамую лінію

19 сентября 2014

У Пінску выконваючы абавязкі старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правёў прамую лінію. За дзве гадзіны Леанід Анфімаў выслухаў паўтара дзясятка зваротаў. Сярод асноўных пытанняў - тэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паляпшэнне жыллёвых умоў і выкананне працоўнага заканадаўства.


Пытанні, якія патрабуюць больш глыбокага вывучэння, галоўны кантралёр краіны ўзяў на кантроль асабіста.