Леанід Анфімаў: Рух народнага кантролю можа быць адроджаны ў Беларусі

18 апреля 2019

Рух народнага кантролю можа быць адроджаны ў Беларусі. Аб гэтым сёння распавёў журналістам старшыня Камітэта дзяржкантролю. Леанід Анфімаў адзначыў, што народны кантроль павінен будавацца на неабыякавасці людзей. Сёння ў сталічным парку Перамогі закладзеная алея, прысвечаная 100-годдзю ўтварэння дзяржаўнага кантролю ў Беларусі. Дарэчы, сёлета ж адзначаецца 25-годдзе з дня заснавання КДК у цяперашнім выглядзе.

Таксама падчас зносін з журналістамі Леанід Анфімаў распавёў, што кантралёры выявілі каля 1,5 тысячы парушэнняў на фермах і мехдварах. Прычым больш як 60% з іх ухіленыя. Каля 500 чалавек прыцягнутыя да адказнасці, у тым ліку работнікі райвыканкамаў, адказныя за падтрыманне парадку ў АПК сваіх тэрыторый. Узбуджана 11 крымінальных спраў.