Чарговая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта" сёння пасля "Панарамы"

20 ноября 2019
Беларусь разлічвае прыцягваць у краіну тэхналогіі міжнародных фармацэўтычных кампаній. Буйным заходнім вытворцам прапаноўваюць сумесныя праекты па лакалізацыі вытворчасцяў у нашай краіне.

Беларусь разлічвае на тэхналогіі міжнародных фармкампаній

Перагаворны марафон ужо запушчаны. Партнёрства ўзаемавыгаднае: заходняму вытворцу таблетак не трэба будаваць новыя заводы, ён хутка вяртае затрачаныя ўкладанні. А беларускі партнёр атрымлівае тэхналогію і магчымасць ужо заўтра выпускаць прэпараты-брэнды пад беларускай маркай. 

Як беларускія кампаніі працуюць на імідж айчыннай фармацэўтыкі? Пра гэта і не толькі раскажа чарговая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта" сёння вечарам пасля "Панарамы".