Легендарны дыктар Ілья Курган адзначае 90-гадовы юбілей

26 мая 2016

Сёння заслужаны артыст Беларусі,  легендарны дыктар Ілья Курган адзначае 90-гадовы юбілей. Некалькі пакаленняў беларусаў добра ведаюць яго голас, які амаль паўстагоддзя будзіў усю краіну  словамі "Гаворыць Мiнск"!

З юбілярам сустрэлася Наталля Бардзілоўская. 

Ён не саромеецца расказваць пра хібы, ля мікрафона ж заўсёды працаваў ў прамым эфіры. Але адыход ад зацверджанага рэдактарамі тэкста, бывала, ратаваў. Напрыклад, у 1948-ым, калі да 70-годдзя Сталіна Кургану даручылі чытаць інфармацыю з паметкай «тэрмінова»:

Да перадач амаль не рыхтаваўся, чытаў «з ліста». Выратоўвалі даныя: голас і акцёрства, якому навучаўся прафесійна і раней за дыктарства. Выпускнік тэатральна-мастацкага інстытута, вучань Міровіча і Арлова.

У нядаўнім мінулым ён выкладаў у Акадэміі мастацтваў. Прафесар. Доўгі час – кансультант Купалаўскага тэатра. Самога ж у акцёрства калісьці прывяла любоў (паступаў за кампанію з будучай жонкай і будучай актрысай ТЮГа Ірынай Андрэевай).

Ну а на радыё ён трапіў амаль выпадкова. У пасляваенным эфіры быў дэфіцыт на мужчынскія пастаўленыя галасы. Курган прыйшоў па аб'яве «патрабуецца дыктар-практыкант». У прафесіі застаўся на дзесяцігоддзі.  Тут жа узяў псеўданім: ад Эйдэльмана  да дзявочага прозвішча маці, цяпер пазнавальнае Курган. Зрэшты, бацькі Кургана ў 30-ых з Барысава пераехалі ў Мінск. У сталіцы сустрэлі вайну. У першую ж ноч бацькоўская хата была спалена. Сям'я разам са шматлікімі бежанцамі самастойна пад бамбежкамі спрабавала эвакуіравацца.

Калектыў Белтэлерадыёкампаніі далучаецца да віншаванняў з юбілеем і жадае Ільі Львовічу Кургану здароўя і доўгіх гадоў.


Сёння Кургану - 90. Ён не ходзіць на Чырвоную,4, але па-ранейшаму для ўсіх - дыктар і па-ранейшаму выкладае. І вядома ж, прыёмнік па-ранейшаму настройвае на хвалі беларускага радыё.