Шосты раз сталіца прымае фестываль рэтрааўтамабіляў.
Наш карэспандэнт Аляксандр Харавец дакрануўся да сведкаў чатырохколавай гісторыі.
Узначаліў калону рэтрааўтамабіляў легендарны “Форд-Т”. Гэтая машына за 80 гадоў свайго жыцця аб'ехала паўсвету. Усяго ж па вуліцах сталіцы праехала 85 легендарных аўто з самых розных куткоў планеты.
Гэты джып адзіны ў свеце, які падняўся на гару Памір. Легендарны пазадарожнік ГАЗ 69 упершыню дэманструецца публіцы пасля рэстаўрацыі. Уладзімір Вацлававіч аднаўляў яго 2 гады. Арыгінальнае канструктарскае рашэнне дазваляе за лічаныя хвіліны аўто з адной машыны ператварыцца ў зусім іншае.
Ваенная тэматыка ў гледачоў сёлетняга злёту на піку папулярнасці. ЗІЛы, Чайкі, Волгі. Для старэйшага пакалення - гэта ўспаміны маладосці, для моладзі - сведкі гісторыі, цікавасць да якой сёння мірна аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных краін.
Убачыць легендарныя аўтамабілі – “чайку”, “Волгу”, Rolls-Royce, Bentley, Buick можна будзе і заўтра. Рарытэтныя машыны разам з танкамі будуць дэманстравацца ў гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”.














