Двухтактныя рухавікі ў разрэзе, рулявыя калонкі і сталёвыя рамы ўнікальнай штампоўкі для сапраўдных аматараў рэтрабайкаў. Выстава легендарных матацыклаў "Мінск" адкрылася ў сталіцы. У экспазіцыі - больш як 30 адрэстаўраваных асобнікаў, сабраных на Мінскім мотавелазаводзе за 70 гадоў вытворчасці, таксама рарытэты ў адзінкавых экзэмплярах і з прыватных калекцый.
На выставе прадстаўленыя і кастомныя мадэлі цалкам ручной зборкі. Акрамя старажытных мінскіх байкаў гасцям прапаноўваюць ацаніць і сучасныя распрацоўкі Мотавелазавода.













