Легендарная тэхніка. Выстава рэтраматацыклаў праходзіць у Мінску

24 апреля 2015

Усяго дэманструецца больш за 40 мадэляў, сярод якіх ёсць ўнікальныя экзэмпляры. Напрыклад, матацыкл, што захаваўся з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усе мадэлі аднаўлялі калекцыянеры за ўласныя сродкі. Да таго ж заўтра ў сталіцы стартуе маштабны фестываль “Кола часу”.

Тут ёсць і фотазона, дзе кожны, хто жадае, можа прымерыць амуніцыю матацыклістаў. Выстава прадоўжыцца да канца чэрвеня.