Адбыўся турнір сярод школьнікаў па слаламе, калі трэба на хуткасць манеўраваць паміж фішкамі. Каток будзе працаваць штодзень з адзінаццаці да дваццаці трох гадзін. Наведвальнікі могуць катацца на сваіх каньках, могуць браць у арэнду. На тэрыторыі працуюць гандлёвыя пункты, дзе можна набыць выпечку і гарачыя напоі. А ў выхадныя прапаноўваюць катацца з інструктарам. Акрамя таго, тут будуць ладзіць трэніроўкі моладзевыя зборныя па хакеі Цэнтральнага раёна Мінска.
Падчас канікул каток працуе з дзесяці гадзін. Кошт сеансу для дзяцей у будныя дні складае два рублі, для дарослых - чатыры. У выхадныя і святочныя - на рубель больш.













