Лядовыя скульптуры з'явіліся ў Мінску

13 февраля 2017

Дзякуючы марознаму надвор'ю ў сталіцы з'явіліся лядовыя скульптуры. "Мінск-Арэна", Палац спорту, Траецкае прадмесце і Нацыянальная бібліятэка з ледзяшоў упрыгожылі парк 900-годдзя Мінска. Скульптурныя кампазіцыі з лёду і снегу зрабілі школьнікі, а творчую фантазію не абмяжоўвалі. Экспазіцыя ў парку прастаіць, колькі дазволіць надвор'е.