Унікальную сістэму для рэмадулявання левага жалудачка ўпершыню імплантавалі ў Беларусі

6 сентября 2019
Навацыя прызначана для пацыентаў  з хранічнай сардэчнай недастатковасцю. Першая аперацыя прайшла напярэдадні вечарам, сёння на аперацыйным стале яшчэ два беларусы. Адзначым, імплантацыя выконваецца  ў рамках клінічнага даследавання, якое праводзіць амерыканская кампанія "Анкара Хёрт". Для ўкаранення гэтай тэхналогіі РНПЦ "Кардыялогія" быў выбраны  разам з  вядучымі клінікамі Еўропы. Аперацыя праводзіцца пад назіраннем амерыканскіх калег. 

Плануецца, што па праграме такія імпланты атрымаюць 30 беларускіх пацыентаў. Дагэтуль такое хірургічнае ўмяшанне праводзілі толькі ў Амерыцы, Чэхіі і Іспаніі.