Лаўрэатамі міжнароднай прэміі ў галіне навукі Скопус Эвардс сталі 10 беларускіх навукоўцаў

27 апреля 2013

Лаўрэатамі міжнароднай прэміі ў галіне навукі Скопус Эвардс  адразу ў пяці намінацыях сталі 10 беларускіх навукоўцаў. Іх артыкулы цытуюць у Інтэрнэце, іх думкі гучаць на канферэнцыях ва ўсім свеце. За выдатны ўклад у галіне медыцыны быў адзначаны і доктар медыцынскіх навук Юрый Дзямідчык.


Расказвае Аляксандр Харавец. На працягу трынаццаці гадоў навуковец шукае лекі ад раку шчытападобнай залозы. Яшчэ у 70-х  гэтая хвароба лічылася толькі медыцынскай праблемай і не ўяўляла сацыяльнай небяспекі. Аднак пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС колькасць захворванняў шчытападобнай залозы рэзка ўзрасла. І як яго лячыць, ніхто не ведаў. 


Юрый Дзямідчык, рэктар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, доктар медыцынскіх навук: Цікавасць да гэтых  работ была вельмі высокай па той прычыне, што мы мелі самы высокі працэнт захворвання  на рак  шчытападобнай залозы ў дзіцячым узросце. У такой маленькай краіне, як наша,  колькасць выпадкаў такая ж, як і ва ўсім свеце.


І калі ў 90-х дыягназ рак шчытападобнай залозы гучаў як прыгавор, то сёння гэтая хвароба паспяхова лечыцца.


Юрый Дзямідчык, рэктар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, доктар медыцынскіх навук: Зусім нядаўна  мы пралічвалі такі паказчык, які называецца выжывальнасць.  25-гадовая выжывальнай складае 96 працэнтаў. 


Распрацоўкамі беларускага навукоўца  зацікавіліся і японцы.  Пасля аварыі на атамнай станцыі “Фукусіма” яны актыўна пераймаюць вопыт нашых медыкаў у лячэнні раку шчытападобнай залозы.


Юрый Дзямідчык, рэктар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, доктар медыцынскіх навук: Яны займаюцца гэтай праблемай, таму што ў адрозненне ад Беларусі  адсяленне там немагчымае. Гэта таксама вельмі сур'ёзная сацыяльная праблема, і яны не ведаюць, як яе вырашыць. Тыя, хто жыве на  той тэрыторыі, вельмі хвалююцца за сваё здароўе, сваю сям'ю, яны не ведаюць, што будзе далей, і па вопыт прыязджаюць у Беларусь.


За ўклад у развіццё нацыянальнай і сусветнай навукі працу Юрыя Яўгенавіча адзначылі прэстыжнай міжнароднай прэміяй  Скопус. Цяпер з яго распрацоўкамі могуць азнаёміцца і нават выкарыстоўваць іх у сваіх працах студэнты са 180 краін свету.