Ламберта Дзаньер сустрэўся з намеснікам старшыні ніжняй палаты парламента

16 июня 2015

Віктар Гумінскі крыху адступіў ад пратакола і павіншаваў генеральнага сакратата з днём нараджэння. Сёння яму споўніўся 61 год. У якасці падарунка кіраўніку міжнароднай арганізацыі паднеслі адзін з сімвалаў Беларусі - драўлянага зубра. Ламберта Дзаньер паабяцаў, што цар беларускіх лясоў будзе стаяць на самым бачным месцы ў офісе АБСЕ. Ужо больш за 20 гадоў Беларусь - паўнапраўны ўдзельнік Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Як адзначыў Віктар Гумінскі, візіт Ламберта Дзаньера надасць новы імпульс адносінам паміж нашай краінай і АБСЕ.