Міжнародная фізічная алімпіяда прынесла беларусам золата і чатыры бронзы

15 июля 2019

Міжнародная фізічная алімпіяда, якая прайшла ў Тэль-Авіве, прынесла беларусам золата і чатыры бронзы. Уладальнікам найвышэйшай узнагароды стаў выпускнік гімназіі Барысава Яўген Дзядкоў. Усяго ў інтэлектуальных спаборніцтвах прымалі ўдзел больш за 360 навучэнцаў з амаль 80 краін. Кожную дзяржаву прадстаўляла зборная з пяці эрудытаў маладзейшых за 20 гадоў.