Квілт у знак неабыякавасці да эпідэміі СНІДу

1 декабря 2016

Сёння, 1-га снежня, ва ўсім свеце адзначаюць  Дзень барацьбы са СНІДам. Штогод  сталіца далучаецца да міжнародных ініцыятыў і  прафілактычных акцый. Напрыклад, дзясяты год запар актыўная моладзь горада прапануе звярнуць увагу на гэту праблему праз… рукадзелле. Напрыканцы лістапада жыхары дзевяці раёнаў сталіцы шылі фрагменты для квілта - коўдры з кавалачкаў тканіны. Над рознакаляровым дываном у стылі пэчварк працавалі  больш за сотню маладых людзей  ва ўзросце да 17 гадоў. У кожнай каманды быў свой колер фону, на якім удзельнікі прафілактычнай акцыі малявалі і вышывалі сімвалы барацьбы са СНІДам.

На міжнароднай мове  квілт - знак неабыякавасці да эпідэміі СНІДу і салідарнасці з сем'ямі, якіх закранула гэта хвароба. Палатно з абрэзкаў тканіны павінна быць стандартнага памеру - два метры ў даўжыню і метр  у шырыню.