Квест-гульня "Школа пешаходных навук" ад дарожных міліцыянераў

13 марта 2020
Бяспека праз гульні, рэбусы і тэматычныя задачы. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі  гэтымі днямі  крэатыўна нагадваюць дзецям аб правілах дарожнага руху. У рамках квест-гульнi "Школа пешаходных навук" у форме спартландыі і музычнай пастаноўкі дзеці разам з бацькамі вывучалі, як трэба сябе паводзіць на вуліцах гарадоў i ў дварах. Асаблівую ўвагу надалі веласіпедыстам. 

Згодна са статыстыкай ДАІ,  з пачатку года ў Мінску з удзелам непаўналетніх адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў, 10 дзяцей атрымалі траўмы, адзін загінуў.

Акцыя Дзяржаўтаінспекцыі "Будзь прыкладам свайму дзіцяці" праходзіць па ўсёй краіне. А за найбліжэйшыя тыдні напярэдадні школьных канікул супрацоўнікі ДАІ  таксама правераць святлафоры і іншыя элементы арганізацыі дарожнага руху паблізу навучальных устаноў.