Квадратныя метры ў плюс, даўгабуды ў мінус

19 ноября 2013

Квадратныя метры ў плюс, даўгабуды ў мінус. У сталіцы скарачаецца колькасць дамоў, якія ўзводзяць з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў. З пачатку лета аб'ектаў амаль на палову стала менш. Тых жа, хто яшчэ ў працэсе вырашэння, сёння абмяркоўвалі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы.


Аляксей Кандраценка пра некаторыя вынікі.


Будаўнікі працуюць у тры змены, дом расце як грыбы пасля дажджу. Але яшчэ летам тут былі адны палі. Будучыя жыхары, сярод якіх палова шматдзетных сем'яў, амаль страцілі надзею.


У сітуацыю своечасова ўмяшалася адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска. Памянялі генпадрадчыка. Працэс пайшоў. Аднак пытанні крэдытавання да канца не вырашылі. Кропку ў жыллёвым пытанні сёння паставіў Камітэт дзяржкантролю.


Такі адказ задаволіў не толькі Вольгу, якая абышла не адзін кабінет, але дзясяткі сем'яў.


Ва ўсіх, хто сёння прыйшоў у адміністрацыю Цэнтральнага раёна, былі жыллёвыя пытанні. Менавіта на такіх сустрэчах, дзе прысутнічаюць кіраўнікі розных узроўняў, яны часта і вырашаюцца.


Задаць пытанні кіраўніцтву Камітэта дзяржкантролю можна будзе таксама і жыхарам іншых раёнаў сталіцы. Пра даты і графік прыёму лепш за ўсё даведвацца ў саміх адміністрацыях або на іх сайтах.