Курсы па падрыхтоўцы да навучальнага года набіраюць новыя класы

16 августа 2014
Хутка прачытаць і засвоіць надоўга. Курсы па падрыхтоўцы да навучальнага года набіраюць новыя класы. Першакласнікаў навучаць правільна вымаўляць словы, а выпускнікоў - запамінаць як мага больш інфармацыі. Разумныя канікулы дазволяць павялічыць хуткасць чытання ў некалькі разоў. Надзея Сербіненка таксама пабывала на летніх курсах.

З вымаўлення табліцы зычных літар, артыкуляцыйнай і дыхальнай гімнастыкі пачынаецца кожны занятак. Даволі спецыфічныя практыкаванні дапамагаюць шасцікласнікам разняволіцца і падрыхтавацца да трэнінгу.
Пасля практычная частка. Невялічкі тэкст школьнікі разбіраюць літаральна па словах. Галоўнае - зразумець і запомніць. Надоўга.
Праграма курса хуткага чытання для школьнікаў пабудавана найперш на гульнявых методыках. Тут заўсёды ёсць рознакаляровыя алоўкі і спецыяльная слоўная агароджа. Яна закрывае пэўныя літары, а дзеці павінны іх аднавіць.
І падобных мудрагелістых заданняў - даволі многа. Такім чынам дзеці развіваюць сваю фантазію. Аўтар і стваральнік курсаў - Ігар Шыманскі - падкрэслівае: хутка чытаць - не самае галоўнае. І яму можна верыць. Асабісты рэкорд - 52 прачытаныя кнігі за год.
Нават летнія канікулы не перашкаджаюць школьнікам займацца з імпэтам. Дзесяць дзён запар заняткі па паўтары гадзіны і аб'ёмнае дамашняе заданне. Тым не менш кожны раз трэнінг для чацвёртакласніка Ільі праходзіць на адным дыханні. Хлопчык тлумачыць, для чаго патрэбныя рознакаляровыя алоўкі.
Пасля кожнага трэнінгу - абмеркаванне вынікаў з бацькамі. Ганну, маці Ільі, таксама зацікавілі інтэлектуальныя курсы.
Такія разумныя канікулы не проста дапамагаюць падрыхтавацца да навучальнага года. Яны прывіваюць цікавасць да новых ведаў. А ў якасці прыемнага бонусу - павялічваюць хуткасць чытання ў чатыры разы.