Курсанты Мінскага сувораўскага вучылішча наведалі Палац Незалежнасці

24 ноября 2021

Аддана служыць Радзіме  будуць  будучыя афіцэры. Сёння трэцякурснікі  Мінскага сувораўскага ваеннага  вучылішча наведалі Палац Незалежнасці: кабінеты, дзе пішацца гісторыя дзяржавы, дзе прымаюцца важныя палітычныя рашэнні, месца інаўгурацыі кіраўніка дзяржавы, зала  перамоў і знакамітая Зялёная зала, дзе 16 гадзін доўжыліся лёсавызначальныя перамовы "нармандскай чацвёркі". Палац Незалежнасці на 90 % выкананы з айчынных матэрыялаў -  рукамі нашых  майстроў! Экскурсія стала сапраўдным урокам патрыятызму для хлопцаў.