Курсанты Акадэміі МУС прымаюць прысягу

29 августа 2014

380 курсантаў Акадэміі МУС у гэтыя хвіліны прымаюць сваю першую ў жыцці прысягу. Навабранцы - выдатнікі школ, медалісты, якія абралі сваёй прафесіяй службу ў міліцыі. Сярод першакурснікаў і 35 дзяўчат. Нароўні з хлопцамі яны годна прайшлі жорсткі адбор.


Трое беларускіх навабранцаў будуць вучыцца ў Маскоўскім універсітэце МУС Расіі. Пасля першапачатковай падрыхтоўкі і прысягі ў Мінску хлопцы ў найбліжэйшы час пачнуць навучанне.