Курсанты 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра здаюць экзамены

29 апреля 2021

Экзамены ў курсантаў 3-й гвардзейскай школы падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і артылерыйскіх падраздзяленняў 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра. Механікі-вадзіцелі здалі тэхнічныя залікі, прайшлі курс лёгкавадалазнай падрыхтоўкі, псіхалагічнае тэсціраванне і атрымалі допуск да праходжання глыбокага броду. Даўжыня воднай перашкоды - амаль 300 м, глыбіня - каля 2 м. Цяперашні занятак - фінішная прамая перад выпускнымі экзаменамі.