Курс на мір і бяспеку. МЗС Беларусі правёў штогадовую сустрэчу з пасламі

12 декабря 2019
Традыцыйную штогадовую сустрэчу з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў арганізавала Міністэрства замежных спраў. Такая нефармальная сустрэча - выдатная падстава сумесна падвесці вынікі адыходзячага года і абмеркаваць будучыя планы па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Поспехамі працы беларускай дыпламатыі сёлета падзяліўся Міністр замежных спраў Беларусі  Уладзімір Макей. 

Дыпламаты азнаёміліся з магчымасцямі Беларусі ў IT-сферы

Дарэчы, сёлета дыпламатам і прадстаўнікам міжнародных арганізацый,  а іх на сустрэчы было каля 80,  вырашылі прадэманстраваць інфармацыйныя тэхналогіі і IТ-сферу Беларусі. Менавіта такія мерапрыемствы дапамагаюць раскрыць патэнцыял нашай краіны ў той або іншай галіне. У папярэднія гады паслам ужо былі паказаны аб'екты, якія адлюстроўваюць турыстычны, спартыўны і прамысловы патэнцыял Беларусі.