Курортныя і турыстычныя лакацыі Мінскай вобласці прапануюць новыя магчымасці

16 мая 2018

Курортныя і турыстычныя лакацыі Мінскай вобласці прапануюць новыя магчымасці да летняга сезона. Зараз вельмі папулярны адпачынак у фармаце хутара з нацыянальнай кухняй. Усяго ж у цэнтральным рэгіёне 600 аграсядзіб. Больш прэзентабельным стане і Нарачанскі край - у Мядзелі з'явіцца новая гасцініца. Адзін з трэндаў - турызм для рыбакоў і іх сем'яў. Рыбгас у Вілейскім раёне рыхтуецца да міжнародных спаборніцтваў.

Чакае замежных гасцей і Маладзечна. Сёлета горад робіць акцэнт на маладзёжныя, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы.

Рыхтуецца Маладзечна і да Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Творчы форум прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе 8-9 чэрвеня.