Купіць пнеўматыку змогуць толькі паўналетнія

30 марта 2017

Каб атрымаць і падоўжыць дазвол на валоданне агнястрэльнай зброяй, прыйдзецца атрымаць медыцынскую даведку. Новаўвядзенне ўступіць у законную сілу з 26 красавіка гэтага года. Таксама на прэс-канферэнцыі праваахоўнікі расказаліі, што з канца красавіка набыць пнеўматычныя пісталеты змогуць толькі паўналетнія. І растлумачылі, што такі крок - хутчэй, мера на апярэджанне, чым неабходнасць.

Яшчэ адна эфектыўная мера па вывадзе з незаконнага абароту агнястрэльнай зброі - акцыя "Арсенал". Сёлета мерапрыемствы па ўсёй краіне пачнуцца 3 красавіка і прадоўжацца 5 дзён. У гэты час кожны, хто добраахвотна прынясе ў міліцыю свой незарэгістраваны пісталет або стрэльбу, не панясе абсалютна ніякай адказнасці.