Купальны сезон ужо забраў жыцці 24 чалавек

16 июня 2018

Наперадзе нямала летніх свят, якія па традыцыі збіраюць мноства людзей не толькі ля канцэртных пляцовак, але і проста пад адкрытым небам, у зонах адпачынку і на вадзе. А значыць, свой кантроль узмацняюць ратавальнікі. Нягледзячы на тое, што гарачыя дні на час адступілі, вадаёмы па-ранейшаму застаюцца папулярным месцам адпачынку ў беларусаў. На жаль, купальны сезон ужо забраў жыцці 24 чалавек, 3 з якіх дзеці. Паўтаруся, гэта статыстыка гаворыць толькі пра тых, хто загінуў пры купанні.

Пра адпачынак без небяспекі - Карына Пашкова (вiдэа).