Культурнай сталіцай Беларусі ў 2014-м стане Гродна

9 декабря 2013

А вось культурнымі лідарамі краін СНД у наступным годзе будуць адразу два горады: кіргізскі Ошу і казахстанскі Алматы. Абодва гэтыя званні ўвесь гэты год належалі Магілёву.


З пакуль яшчэ самага культурнага горада краін Садружнасці наш карэспандэнт Уладзімір Сёмкін.



З гэтым горадам на Дняпры звязана шмат вялікіх імёнаў і вялікіх падзей. За сваю амаль 750-гадовую гісторыю Магілёў быў розным. Але нязменна - унікальным. Тут былі Леў Сапега, Францыск Скарына, Мікалай Другі.


Ганаровае званне культурнай сталіцы СНД Магілёву перадала Астана. На прэзентацыі беларускі горад проста пакарыў прадстаўнікоў краін Садружнасці.


Культурная сталіца СНД - гэта не проста званне. Трэба адпавядаць. Сёлета ў Магілёве прайшлі буйныя міжнародныя фестывалі - Залаты Шлягер, Анімаёўка, Магутны Божа. У гасцях пабывалі прадстаўнікі 45 краін свету.


Ганаровае званне культурнай сталіцы прысвойваецца толькі на год. І ўжо сёння эстафету сярод беларускіх гарадоў на 2014-ты прыме Гродна. А статус культурнай сталіцы СНД дастанецца кіргізскаму Ошу і казахстанскаму Алматы.


Тут, у Палацы культуры вобласці, пройдзе ўрачыстая сустрэча гасцей. І адбудзецца цырымонія перадачы эстафеты культурнай сталіцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2014 года.