"Вытокі" працягваюць падарожжа па рэгіёнах. Месца правядзення на гэтым тыдні - Салігорск. Культурна-спартыўны фестываль папулярызуе нацыянальную культуру, гісторыю і спорт. Сёння ў праграме - знаёмства са славутымі і знакавымі мясцінамі горада шахцёраў. Удзельнікі ўбачылі тэрыконы - прамысловую зону Беларуськалія і даведаліся пра асаблівасці калійнага камбіната. Не менш насычаная і творчая частка першага дня. На галоўнай канцэртнай пляцоўцы - арганнае выступленне вядомага музыканта Валерыя Шмата.
У рамках фестывалю запланаваныя шматлікія спаборніцтвы талентаў. У арт-галерэі прэзентаваны конкурс дзіцячага малюнка, пройдзе рэгіянальны музычны адбор "Дзеці і дарослыя". У суботу жыхароў Салігорска запросяць на сямейны спартыўны забег.













