Гісторыка-культурная спадчына малой радзімы і аўтэнтычныя традыцыі беражліва захоўваюць у вёсцы Морач Клецкага раёна. Каларытныя народныя песні папулярызуе ўзорны ансамбль "Марачанка". А юныя краязнаўцы вывучаюць мясцовыя дыялекты і нацыянальную вопратку продкаў. Свае даследчыя працы яны прадстаўляюць на абласных канферэнцыях. Так, трэццякласнік Аляксей Абабурка некалькі гадоў вывучаў паходжанне больш чым 200 прозвішчаў жыхароў роднай вёскі. І як вынік працы - адразу два слоўнікі.
Сваё духоўнае багацце жыхары вёскі Морач захоўваюць у гісторыка-этнаграфічным музеі. Ён створаны на базе школы і змяшчае больш як тысячу экспанатаў. У 2015 годзе музей атрымаў статус народнага.
Культурна-гістарычная спадчына вёскі Морач
23 марта 2020













