Культурная сталіца Беларусі 2021 - на паштовай прадукцыі

10 февраля 2021

Пра ініцыятывы для Барысава як культурнай сталіцы Беларусі 2021 года. Канверт з аднайменнай арыгінальнай маркай выпусцілі ў абарот. Тыраж паштовай прадукцыі 30 тысяч экземпляраў. На марцы "Барысаў - культурная сталіца Беларусі" адлюстравалі чыгуначны вакзал, а на канверце - кафедральны сабор Уваскрэсення Хрыстовага, помнік князю Барысу Усяславічу. Сярод выяў таксама - цэнтральная плошча і герб горада Барысава.

Дарэчы, спецыяльнае памятнае гашэнне новай прадукцыі пройдзе ў Барысаве 19 лютага.