Культурная бяссонніца. Бібліяноч пройдзе ў сямі бібліятэках Мінска

19 апреля 2019

Бібліяноч пройдзе сёння ў Мінску. Сёлета культурную бяссонніцу прапануюць адразу 7  сталічных бібліятэк. Пасля закрыцця кнігасховішчаў іх наведвальнікам будуць даступныя забавы  на любы густ і ўзрост. Адным з самых маштабных івентаў стане праграма Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Праект "БібліяLIVE" прапануе наведвальнікам згуляць у настольныя гульні, стаць удзельнікам майстар-класаў па народнай творчасці, прайсці трэнінг па псіхалогіі, убачыць модны паказ і нават праспяваць з музыкантамі. Трапіць у мінскія бібліятэкі з 19 да 23 гадзін можа кожны, хто жадае. Уваход свабодны.