Культура паводзін на дарогах: як захоўваць дыстанцыю і не трапіць у кругаварот грубіянства?

15 сентября 2019
Яны плююць на правілы, падразаюць, пагражаюць і нават лезуць у бойку. Хамства на дарогах - падстава для дыскусіі ў СМІ. Ну а ў інтэрнэце ролікі з агрэсіўнымі вадзіцелямі і нават баямі на трасе   набіраюць вялікую  колькасць праглядаў. У Беларусі шумныя канфлікты на дарогах не такая частая з'ява. Аднак, напрыклад, язда з далёкім святлом, перасячэнне падвойнай суцэльнай лініі - гэта штодзённасць і прамое стварэнне аварыйных сітуацый. Ад простых парушальнікаў аўтахамы адрозніваюцца тым, што робяць гэта ўсвядомлена і мэтанакіравана.

Праблема існуе. І псіхолагі называюць адразу некалькі прычын, чаму некаторыя ўпэўнены, што ім законы не пісаныя, а дрэнны настрой - падстава пачаць высвятляць адносіны на дарозе. Даказваць нешта неадэкватам на трасе  дарэмна. Але і спускаць іх выхадкі на тармазах нельга. Як  захоўваць дыстанцыю і не трапіць у кругаварот грубіянства? Аляксандр Лучонак  пра культуру паводзін на дарогах (відэа).