Эпіцэнтрам урачыстасцяў стала пляцоўка ля Лядовага палаца, дзе гамяльчане разам з хорам і сотнямі тысяч беларусаў у розных кутках краіны выканалі нацыянальны гімн.
З апошнім акордам гімна неба над абласным цэнтрам расфарбаваў грандыёзны феерверк і салют. Сёлета для яркага паказу выкарысталі больш за тону піратэхнічных вырабаў, усяго было зроблена 500 стрэлаў. Уражлівае відовішча прадоўжылася амаль 10 хвілін.













