Кулінарны конкурс аб'яднаў у сталіцы дзясятак сем'яў

11 декабря 2017

Паказаць майстэрства ўсяго за паўгадзіны. Кулінарны конкурс аб'яднаў у сталіцы дзясятак сем'яў. Падчас гастранамічнага турніру яны на хуткасць гатавалі арыгінальныя пачастункі да навагодняга стала, а таксама сталі ўдзельнікамі майстар-класа з прафесійным кухарам. Сваю кулінарную кнігу новымі рэцэптамі папоўніла і Аляксандра Кавеліч.

Пафантазіравать на кулінарную тэму і прыдумаць свой арыгінальны рэцэпт - такое заданне атрымалі ўдзельнікі сямейнага кулінарнага батла. На імправізаванай кухні - дзясятак каманд. А вось выбар прадуктаў для гастранамічнай творчасці абмежаваны.

За суседнім сталом дружна чаруе над смачным абедам самая вялікая каманда. У сям'і Дабрыянчык - 7 дзяцей. Кулінарыя - агульнае захапленне. Сёння ў меню - самыя разнастайныя стравы.

За смачную і здаровую сям'ю - такі гастранамічны праект ужо некалькі месяцаў аб'ядноўвае кулінараў-аматараў са сталіцы. На кожным турніры - сваё заданне, але крытэрый поспеху заўсёды адзін.

На падрыхтоўку конкурсных страў у каманд усяго паўгадзіны. Простыя інгрэдыенты літаральна на вачах ператвараюцца ў арыгінальныя пачастункі да навагодняга стала. Наша здымачная група не змагла застацца ўбаку і таксама далучылася да кулінарнага спрынту.

Смак і падачу страў ацэньвалі прафесійныя кухары. Самі ж удзельнікі не толькі дзяліліся рэцэптамі, але і змаглі папоўніць сваю кулінарную кнігу падчас майстар-класа. Дарэчы, геаграфія гастранамічнага спаборніцтва хутка пашырэе. Да конкурсу гурманаў плануюць далучыцца каманды з Расіі.