Лялечны спектакль у асаблівым фармаце прайшоў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

26 октября 2020
"Марскі падарунак" - для маленькіх гледачоў. Лялечны спектакль у асаблівым фармаце прайшоў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Адметнасць пастаноўкі - у светлавых варыяцыях. Акцёры нібы малююць святлом у цемры, таму для іх абавязковы дрэс-код – чорнае адзенне. Музыка і светлавое шоу спалучаюцца выдатна. Спектакль - інтэрактыўны. Акцёры ўвесь час узаемадзейнічаюць з гледачамі - дзецьмі і іх бацькамі. А сюжэт  праз падводны свет раскрывае адвечныя каштоўнасці. У планах тэатра - новыя пастаноўкі, якія таксама будуць прысвечаны сямейным узаемаадносінам.