Кубак свету па брэйк-дансе праходзіць на "Мінск-Арэне"

17 марта 2018

Культура вулічнага руху, якая вырвалася на самыя буйныя сусветныя танцавальныя пляцоўкі.

На "Мінск-Арэне" дзеля Кубка свету па брэйк-дансе падтапілі лёд, а ў беларускую сталіцу з'ехаліся наймацнейшыя танцоўшчыкі з усяго свету - трохразовыя чэмпіёны свету па брэйк-дансе з Японіі і Францыі і чэмпіёны свету з Расіі. Удзельнічаюць і беларусы, тым больш на галоўным штогадовым турніры планеты нашы танцоўшчыкі ў 2015 годзе сталі віцэ-чэмпіёнамі. Узроставых абмежаванняў у брэйк-дансе няма, і кожны, у каго хопіць адвагі, можа выйсці на батл - менавіта ў такой форме праходзяць спаборніцтвы.

Спаборніцтвы завяршаюцца гэтымі хвілінамі, там працуе наша здымачная група. Усе дэталі паядынкаў, гісторыя брэйк-дансу, а таксама характар танцоўшчыка, без якога на батл не выйсці, мы пакажам заўтра ў "Галоўным эфіры".