Сучасныя шматдзетныя мамы штурмуюць подыум. Хто возьме тытул "Краса Беларусі" - даведаемся сёння. На працягу падрыхтоўчага тыдня 15 мам практыкаваліся ў сцэнічным майстэрстве, шукалі свае найлепшыя ракурсы і дзяліліся лайфхакамі з асабістых жыццёвых сцэнарыяў. Праект не мікс-шоу талентаў, візуальнай прэзентацыі або адпаведнасці канону 90-60-90. Гэта, хутчэй, прэзентацыя ўсвядомленага мацярынства ад амбасадораў. Сёння ўсе яны прадэфіліруюць у аўтэнтычных і сучасных выявах, пастараюцца вырашыць некалькі лагічных задач і закахаць у сябе гледача.
З гучным тытулам подыум пакіне не толькі "Краса Беларусі". У намінацыях такія званні, як першая і другая віцэ-місіс. Ацэньваць выхады і бэкграунд кожнай будзе аўтарытэтнае журы. Месца старшыні - за шматдзетнай мамай і ўдзельніцай конкурсу "Місіс Сусвет - 2019" Аляксандрай Нікіфіравай.













