Крылатым сімвалам наступнага года стане шчыгол

9 ноября 2017

Яркая і галасістая птушка, вядомая сваім меладычным спевам і рознакаляровым апярэннем. Пачуць звонкія трэлі можна ў горадзе -нярэдка шчыгол жыве побач з людзьмі.

Выява птушкі з'явіцца на паштовых марках, плакатах і сувенірных манетах. Арнітолагі будуць ладзіць тэматычныя экскурсіі, падчас якіх можна будзе ўбачыць птушку года.

Птушку года выбіраюць у Беларусі ўжо 18 гадоў запар. Сёлета крылатым сімвалам з'яўляецца жаўрук-смяцюх.