Фігуры, філігранна вытачаныя з глыбы лёду, прадэманстравалі скульптары Беларускага саюза мастакоў. Калядныя і вадохрышчанскія матывы натхнілі ўдзельнікаў ледзяной выставы пад адкрытым небам. Над экспазіцыяй працавалі прафесійныя мастакі і студэнты каледжа імя Ахрэмчыка.
Каб зрабіць імправізаваную ледзяную фотазону для гасцей яшчэ больш яркай і казачнай, у цёмны час сутак кожную скульптуру падсвечваюць рознакаляровымі агнямі.













