Буйны бізнес у Беларусі часцей звяртаецца да арбітражнай дапамогі міжнароднага ўзроўню

21 сентября 2018

Буйны бізнес, які працуе ў Беларусі, усё часцей звяртаецца да арбітражнай дапамогі міжнароднага ўзроўню. Пра гэта сёння заявіў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі на форуме па вырашэнні спрэчак краін Усходняй Еўропы ў Мінску. Ён аб'яднаў вядучых юрыстаў з больш як 20 краін. У тым ліку Францыі, Аўстрыі і ЗША. Магчымасць выносіць спрэчку на незалежную міжнародную пляцоўку - гарантыя справядлівага рашэння для ўсіх бакоў. Для Беларусі гэта магчымасць павысіць інвестпрывабнасць як асобных кампаній, так і ўсёй краіны. Бо буйны інвестар у выпадку магчымых канфліктаў лічыць за лепшае звяртацца менавіта ў арбітраж, разлічваючы на больш аб'ектыўнае вырашэнне спрэчных спраў.

На мінскай пляцоўцы міжнародныя эксперты абмяняюцца практычным вопытам вырашэння эканамічных спрэчак на самым высокім узроўні.