Буйны бізнес актывізуе мэтавую падрыхтоўку для старшакласнікаў

23 марта 2020
Буйныя кампаніі ўсё часцей шукаюць сваіх будучых спецыялістаў сярод старшакласнікаў. Па такім шляху мэтавай прафарыентацыі пайшла і буйная кампанія "Слаўкалій".

Маштабная кампанія па падрыхтоўцы спецыялістаў для Нежынскага горна-абагачальнага камбіната разгарнулася ў Любанскім раёне, дзе і размяшчаецца будучы калійны комплекс. Ужо прайшлІ першыя трохбаковыя сустрэчы з удзелам работадаўцы, старшакласнікаў мясцовых школ і кіраўніцтва БНТУ. Падрабязна Надзея Сербіненка.

Зараз у Любанскім раёне на Нежынскім горна-абагачальным комплексе  свідруюць дзве шахты для будучай здабычы калійных угнаенняў. На пляцоўцы працуюць каля 500 спецыялістаў, але хутка колькасць вакансій павялічыцца.

Будаўніцтва Нежынскага ГАКа ідзе высокімі тэмпамі. І ўсяго праз тры гады, калі прадпрыемства будзе ўведзена ў эксплуатацыю, Слаўкалію спатрэбіцца каля 50 маладых спецыялістаў горна-тэхналагічнага профілю - гэта інжынеры, хімікі-тэхнолагі, маркшэйдары і іншыя. Як раз такіх спецыялістаў рыхтуюць у найбуйнешай ВНУ краіны – БНТУ.

Студэнтаў, якія гатовы працаваць на комплексе, падтрымаюць. Гэта выплата дадатковай стыпендыі, штогадовыя стажыроўкі на будучым месцы працы і бясплатнае пражыванне ў інтэрнаце.

Слаўкалій праводзіць набор будучых спецыялістаў

Першае знаёмства з навучэнцамі школ і гімназій  у фармаце прэзентацыі прайшло паспяхова. Некаторыя ўжо на першай сустрэчы выбралі вучобу ў БНТУ. Яшчэ ў 2018 годзе,  калі набор кадраў для Нежынскага комплексу толькі пачынаўся, каля 300 беларусаў, з іх 80  з Любані, прайшлі стажыроўку і паспяхова ўладкаваліся на працу. Цяпер рабочым працэсам на глыбіні кіруюць у тым ліку і жанчыны. Сярод іх  аператар-машыніст Марыя Субоціна.

Меры падтрымкі ад буйнога бізнеса для развіцця рэгіёнаў

Такая падтрымка ад буйнога бізнесу - магчымасць для моладзі застацца ў родным горадзе  з гарантаваным першым працоўным месцам. А яшчэ паменшыць міграцыю ў сталіцу  і дапамагчы развіццю рэгіянальных гарадоў.