"Буйным планам" - супермадэль Кацярына Даманькова

7 марта 2016

Прыгажуня з жалезнымі прынцыпамі. Напярэдадні 8 Сакавіка госцяй аўтара і вядучага праграмы "Буйным планам" Марата Маркава стане  супермадэль Кацярына Даманькова. Як звычайная беларуская дзяўчына стала сімвалам сусветнага подыума, і што хавае глянец модных часопісаў? Дэфіле ў Лондане, Парыжы і Нью-Ёрку…  Як разважае аб радзіме чалавек свету? "Буйным планам" - супермадэль Кацярына Даманькова. Сёння пасля "Панарамы".