"Буйным планам" з Анатолем Капскім глядзіце сёння пасля "Панарамы"

9 февраля 2016

Паспяховы бізнесмен, таленавіты футбольны менеджар і… вельмі рэдкі госць на тэлеэкране. Cёння ў эфіры новы выпуск праграмы "Буйным планам". Гэтым разам госцем аўтара і вядучага Марата Маркава стаў вядомы бізнесмен - генеральны дырэктар прадпрыемства "БАТЭ" і старшыня праўлення аднайменнага футбольнага клуба Анатоль Капскі. Ці акупляюцца трансферныя здзелкі на мільёны еўра? Ці да футбола, калі ў свеце разгараецца новы эканамічны крызіс? А таксама пра асабістае. Хто першым удыхнуў у стваральніка БАТЭ яго галоўны запал у жыцці, і праз якія жыццёвыя выпрабаванні давялося ісці да сваёй маары? Вялікае інтэрв'ю напярэдадні 50-годдзя Анатоля Капскага. Буйным планам. Сёння пасля "Панарамы".