"Буйным планам" дырэктар Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала

24 ноября 2015

У 29 ён стаў другім чалавекам у беларускім МЗС, у 32 паехаў паслом у ЗША. А як дыпламат Цапкала апынуўся на чале нашай Сіліконавай даліны? Як спынілі ўцечку кадраў, ці не вельмі песцяць ільготамі праграмістаў і што трэба, каб у Беларусі з'явіліся свае Google і Apple? Сёння ў эфіры новы выпуск праграмы "Буйным планам". На гэты раз госцем аўтара і вядучага Марата Маркава стане дырэктар Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала. 

Пра лічбавую будучыню, навуку, бізнес і самае патаемнае. Што прымусіла яго напісаць свой "Код неўміручасці". Такім чынам, буйным планам Валерый Цапкала. Глядзіце пасля "Панарамы".