Найбуйнейшае партызанскае злучэнне Беларусі - брыгада "Разгром" - дзейнічала на тэрыторыі Мінскай вобласці

3 июля 2018

Гэтымі днямі мы з гонарам успамінаем і герояў Вялікай Айчыннай вайны. Адно з найбуйнейшых партызанскіх злучэнняў Беларусі - брыгада "Разгром". 6 атрадаў, каля 2 тысяч байцоў. Дзейнічала на тэрыторыі адразу некалькіх раёнаў Мінскай вобласці. Удзельнічала і ў найбуйнейшых аперацыях. На яе рахунку каля 300 крушэнняў варожых цягнікоў і больш за 14 з паловай тысяч забітых гітлераўцаў.

Месца дзеяння брыгады - адна з першых свабодных партызанскіх зон Беларусі. Пасля вызвалення краіны ў 1944 шматлікія байцы пайшлі з дзеючай арміяй, большасць загінула, вызваляючы Еўропу.

Расказвае Алена Борматава (відэа).