Чарговы транш гуманітарнай дапамогі - медыкам. У Мінскую абласную бальніцу сёння даставілі сродкі індывідуальнай аховы. У наборы - больш як 30 тысяч масак, 30 інфрачырвоных тэрмометраў і 300 камплектаў ахоўных ачкоў. Буйная партыя прыбыла самалётам з Кітая. Аб пастаўцы дамовілася адна з беларускіх прыватных кампаній па будаўніцтве жылой і камерцыйнай нерухомасці. Сродкі індывідуальнай аховы былі закупленыя зыходзячы з патрэбнасці медустановы. Нагадаем, медыкі Мінскай абласной бальніцы зараз таксама працуюць з пацыентамі, у якіх пацверджаны дыягназ COVID-19. Штодня задзейнічаныя каля 1000 урачоў, медсясцёр і фельчараў.
Адзначым, прадстаўнікі бізнес-супольнасці сёння таксама наведалі Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі і Мінскую раённую бальніцу. Усяго сёння ў медустановы краіны паступіла больш як 100 тысяч масак, 100 інфрачырвоных тэрмометраў і 1000 ахоўных ачкоў.
Буйная партыя сродкаў індывідуальнай аховы прыбыла ў Мінск
25 мая 2020