Буйная кантрабанда аказалася ў руках Брэсцкай мытні

7 февраля 2013

Груз накіроўваўся з Германіі ў Казахстан. Згодна з дакументамі, у вагоне павінна было знаходзіцца 14 тон адзення секанд-хенд. Але як аказалася, рэчы зусім новыя. У выніку дзве з паловай тоны абутку, сумкі, акуляры і галаўныя ўборы былі канфіскаваныя. Паводле папярэдняй ацэнкі, кантрабанда каштуе больш за 2 мільярды рублёў.