Круглы стол на тэму генацыду беларускага народа правяла Калегія адвакатаў

17 мая 2023

Круглы стол на тэму генацыду правяла Беларуская калегія адвакатаў. У зале сабраліся больш за паўсотні спікераў і слухачоў. Адной з тэм размовы сталі карныя атрады, якія на тэрыторыі Беларусі знішчалі мірнае насельніцтва, а таксама крымінальнае праследаванне фашысцкіх памагатых.