Круглую дату - 80-годдзе - адзначыла на тыдні і Віцебская вобласць. Каб ацаніць уклад Прыдзвіння ў нацыянальную эканоміку, прывяду толькі некалькі лічбаў. Зараз Віцебшчына выпрацоўвае траціну ўсёй электраэнергіі краіны, вырабляе 100 % даламітавай мукі, больш за 90 % ільняной тканіны, палімераў, дывановых вырабаў, звыш 50 % - абутку. За межы Беларусі экспартуецца больш за палову прадукцыі, якая выпускаецца ў вобласці. Вырабы з віцебскай маркай пастаўляюцца ў 90 краін.
Але галоўнае багацце рэгіёна - людзі. Невыпадкова ў гэтыя ўрачыстыя для вобласці дні ў Віцебску ўшаноўвалі лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны". Наогул, летась у рэгіёне запрацавала тры сотні новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў. У рэжыме перазагрузкі знаходзіцца ўвесь Аршанскі раён. Гарадскія пасёлкі Езярышча і Балбасава ў Віцебскай вобласці сёлета будуць добраўпарадкаваныя па прыкладзе Копысі. Але галоўная ўвага - мадэрнізацыі прамысловасці Аршанскага раёна.
Нагадаем, развіццё гэтай тэрыторыі - на асаблівым кантролі ў Прэзідэнта Беларусі. Рашэнне эканамічных праблем павінна непазбежна прывесці да рашэння сацыяльных пытанняў - такіх, як занятасць людзей і павышэнне заработнай платы. Аб гэтым і не толькі мы пагаварылі з кіраўніком Аршанскага раёна Аляксандрам Пазняком (відэа).













